"Віктар Шалкевіч"
"Віктар Шалкевіч"
Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, паэт і шоўмэн. Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку "Басовішча-92", "Восень бардаў-93". З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.
Альбомы:
"Правінцыя" (1992)
"Смутны беларускі блюз" (1996)
"Балады і рамансы" (1998)
"Добрай раніцы" (2002)
"За сто крокаў ад Вострае Брамы" (2004)
"Гарадзенец прызямліўся ў Менску" (2006)
"Enigmatyczne kino Lwow" (па-беларуску: Таямнічы кінатэатар Львоў — польскамоўная кружэлка)
"Шчасьлівая Сямёрка" (2010)
"За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры" быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал ІІ, Астрыд Ліндгрэн, Стывен Сьпілберг і іншыя. Жыве ў Гародні.