"Kryvakryž"
"Kryvakryž"
Kryvakryž
жанры: neofolk, belarus, martial industrial, martial, belarusian, under 2000 listeners
Гурт Крывакрыж пачаў сваё публічнае канцэртаванне ўвесну 2008 г., калі выступіў на красавіцкім фэсце Crivia Aeterna.
Першы канцэртны выступ гурта гучаў мінімалістычна — раяль і скрыпка ў суправаджэнні бубнаў. Альбомнае гучанне пазней было ўзбагачанае віяланчэллю, а таксама акардэонам і трубой. Музычнае аблічча гурта — спалучэнне жывых класічных інструментаў з вайсковымі рытмамі.
Першы студыйны альбом гурта — „Малітвы вайны” — складаецца з дванаццаці песень. Сярод іх: найноўшы крыўскі гімн «Крыўю ўслаўляйма», марш «Белага Легіёну», скіраваны на заходнерасійскую аўдыторыю спеў-заклік «Великая Литва», песня на вершы класіка айчыннай літаратуры Ўладзіміра Караткевіча — «Рагнарадзі».
Гурт Крывакрыж прадстаўляў беларускі бок у супольным беларуска-літоўскім творчым праекце на вершы беларускіх і літоўскіх паэтаў, а на Каляды ў Вільні паводле гэтага праекту быў прадстаўлены музычны дыск.
Склад гурта (разам з запрошанымі музыкамі):
* Алесь Мікус — клавішныя, спеў,
* Ларыса Праабражэнская — скрыпка,
* Сяргей Мікалаенка — віяланчэль,
* Вольга Ўласенка — акардэон,
* Дзмітры Касцюшка — труба.